8 кастрычніка – Дзень работнікаў культуры

 

8 кастрычніка – Дзень работнікаў культуры

ОФИЦИАЛЬНО
08.10.2023
1088

Паважаныя работнікі і ветэраны сферы культуры!

Прыміце самыя цёплыяі шчырыя віншаванні з прафесійным святам!


20ee8991.jpg

Заўсёды яркія, творчыя, ініцыятыўныя, вы з любоўю і натхненнем прыўносіце ў жыццё людзей святочныя фарбы, захоўваеце адметнасць і самабытнасць беларускай культуры.

Словы глыбокай ўдзячнасці бібліятэкарам, музейным работнікам, спецыялістам клубнай справы, кіраўнікам прафесійных і аматарскіх калектываў, народным майстрам і ўмельцам, выкладчыкам школы мастац­тва, ветэранам культуры за самаадданую працу, павагу да Радзімы і яе спадчыны. Менавіта дзякуючы вашым намаганням, ведам, вопыту, таленту культура ў сваіх лепшых узорах і праявах жыве на Смаргоншчыне.

Жадаем вам здароўя, дабрабыту, шчасця, поспехаў, невычарапльнай энергіі, аптымізму і творчага натхнення ў нялёгкай, але такой патрэбнай працы на карысць роднаму краю. Міру і дабрабыту вам і вашым сем’ям!

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.