1 кастрычніка – Дзень настаўніка

 

1 кастрычніка – Дзень настаўніка

ОФИЦИАЛЬНО
01.10.2023
612
Паважаныя работнікі ўстаноў адукацыі Смаргоншчыны, ветэраны педагагічнай працы!

Прыміце самыя шчырыя віншаванні з нагоды вашага прафесійнага свята!

pozdravlenie-s-dnem-uchitelya.orig.jpg


Справа, якой вы прысвяцілі сваё жыццё, - высакародная і запатрабаваная. Узяць адказнасць за дзяцей, за іх выхаванне і развіццё, фізічную падрыхтоўку і духоўнае ўзбагачэнне, направіць па правільным самастойным шляху, дапамагчы выбраць будучую спецыяльнасць, навучыць расстаўляць жыццёвыя прыярытэты - усё гэта вы лічыце сваім абавязкам.

Дзякуй вам за разуменне і цярплівасць, гатоўнасць заўсёды прыйсці на дапамогу, падтрымаць, падказаць, абнадзеіць. Вашы вучні становяцца спецыялістамі розных галін народнай гаспадаркі, працаўнікамі розных калектываў. Сутыкаючыся з цяжкасцямі, яны ўспамінаюць урокі і парады сваіх настаўнікаў - і ўпэўнена прымаюць патрэбныя рашэнні і крочаць уперад.

Поспехаў вам на ніве асветы, моцнага здароўя і ўдзячных вучняў.

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.

Статьи по теме: