3 верасня – Дзень работнікаў нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці

 

3 верасня – Дзень работнікаў нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці

ОФИЦИАЛЬНО
03.09.2023
549
Паважаныя газавікі, работнікі нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці, ветэраны галіны! Віншуем вас з прафесійным святам.

FfdJaSThRsv1caMZ.jpg

Добрасумленная праца, веды, якія базіруюцца на досведзе і багатых традыцыях, сталі асновай для паспяховага развіцця паліўна-энергетычнага комплексу рэспублікі, які застаецца адным з гарантаў эканамічнай стабільнасці дзяржавы. Кожны з вас робіць свой унёсак у вялікую і важную для краіны справу, забяспечваючы эфектыўнае развіццё сістэм газазабеспячэння, нафтавай і паліўнай прамысловасці.

У гэтае прафесійнае свята словы падзякі адрасуем людзям, якія маюць непасрэднае дачыненне да бесперабойнага забеспячэння спажыўцоў рэспублікі прыродным і звадкаваным газам, хто ў няпростых эканамічных умовах адказна і добрасумленна выконвае свае прафесійныя абавязкі. Дзякуючы гэтым людзям мы можам ганарыцца тым, што Беларусь займае адно з лідзіруючых месцаў у Еўропе па ўзроўні газіфікацыі.

Сардэчную ўдзячнасць выказваем ветэранам, якія заўсёды гатовы падзяліцца сваім вопытам, ведамі і прафесіяналізмам з маладым пакаленнем. Іх дапамога з’яўляецца неацэнным укладам у развіццё газавай сферы і паліўнай прамысловасці краіны.

Жадаем вам, вашым сем’ям шчасця, здароўя, бадзёрасці духу, поспехаў у дасягненні пастаўленых мэт, сямейнага дабрабыту, творчых і асабістых поспехаў, душэўнай раўнавагі і святочнага настрою.

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённа Савет дэпутатаў.

Статьи по теме: