30 ліпеня - Дзень гандлю

 

30 ліпеня - Дзень гандлю

ОФИЦИАЛЬНО
30.07.2023
608

1644657286_51-klublady-ru-p-krasivie-tsveti-i-konfeti-foto-51.jpg

Паважаныя работнікі і ветэраны гандлю!

Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам!

Вы прадстаўляеце папулярную сферу гаспадарчай дзейнасці, прызначаную для задавальнення штодзённых патрэб чалавека. Дзякуючы вашай працы пашыраецца асартымент тавараў. За апошнія гады сучаснай і набліжанай да патрэб лю­дзей стала сетка гандлю, павысілася культура абслугоўвання.

Прафесія гандлёвага работніка патрабуе ведаў і кампетэнтнасці, адказнасці і самааддачы, ініцыятывы і нават творчасці. Але самае галоўнае - уменне працаваць з людзьмі: быць цярплівымі, добразычлівымі і ўважлівымі. Ад вашай штодзённай працы залежаць і настрой, і якасць
жыцця, і здароўе людзей.

Дзякуй вам за працу, за тое, што працягваеце клапаціцца пра павышэнне якасці і культуры абслугоўвання, імкнецеся разнастаіць асартымент тавараў, стараецеся павысіць прывабнасць гандлёвага абслугоўвання, укараняеце сучасныя і эфектыўныя метады арганізацыі гандлю.

Жадаем вам здароўя і бадзёрасці, дабрабыту і сямейнага цяпла, усмешак пакупнікоў і эканамічнай стабільнасці!

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.