13 жніўня - Дзень будаўніка

 

13 жніўня - Дзень будаўніка

Власть
13.08.2023
851

Паважаныя работнікі і ветэраны будаўнічай галіны Смаргоншчыны!

1502454004-z-dnem-budaunika.jpg

Шчыра віншуем вас з прафесійным святам!

Ваша праца - стварэнне і рух наперад, аснова стабільнасці і дабрабыту грамадства. Ад вас у многім залежыць якасць жыцця кожнага жыхара і развіццё раёна ў цэлым.

На Смаргоншчыне ўзводзяцца шматпавярховыя жылыя дамы, установы адукацыі, удасканальваюцца фізкультурна-аздараўленчыя і спартыўныя комплексы. Штогод ствараюцца камфортныя грамадскія прасторы, населеныя пункты набываюць новае аблічча.

Безумоўна, за ўсімі гэтымі дасягненнямі стаіць прафесійная, адказная праца будаўнікоў, праекціроўшчыкаў, архітэктараў, інжынераў і іншых спецыялістаў будаўнічай галіны.

Прыміце словы шчырай удзячнасці за працу на карысць жыхароў Смаргонскага раёна. Жадаем вам і вашым блізкім моцнага здароўя, удачы і дабрабыту. Няхай усё, што вы задумалі, прывядзе да годных вынікаў, а вашымі намаганнямі  наш раён стане больш сучасным, утульным, добраўпарадкаваным і пры гэтым захавае сваю гістарычную самабытнасць.

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.

 

Статьи по теме: