З канцэртам – у аддаленыя вёскі і аграгарадкі

 

З канцэртам – у аддаленыя вёскі і аграгарадкі

Галина АНТОНОВА
05.04.2024
1551
Іх заўсёды чакаюць з нецярпеннем жыхары аддаленых ад горада населеных пунктах, не распешчаныя канцэртамі і іншымі імпрэзамі. Таму для вяскоўцаў прыезд спецыялістаў аддзела нестацыянарнага абслугоўвання і кінавідэаабслугоўвання насельніцтва РЦК ператвараецца ў вялікае свята.

photo1711538382.jpeg

«Нашы маладыя артысты Кацярына Апякун, Юлія Рэшкевіч і Аляксандр Целяпнёў  рыхтуюць да выступлення адметныя святочныя праграмы, напаўняюць іх добрымі, прыгожымі, пазітыўныя музычнымі кампазіцыямі, – расказала Анастасія Зайчук, рэдактар сектара рэкламы і менеджменту РЦК. – З музычнай паштоўкай у сакавіку выступоўцы пабывалі ў чатырох населеных пунктах Крэўскага сельсавета: Ракаўцах, Ардашах, Вавуках і Крыўску. Асаблівую ўвагу ўдзялялі жанчынам, бо гэта іх месяц! З упэўненасцю можна казаць, што ніводная прадстаўніца прыгожага полу не засталася без увагі і пашаны. З гэтай жа праграмай артысты пабывалі і ў вёсках Жодзішкаўскага сельсавета».

Галіна АНТОНАВА

Фота Анастасіі ЗАЙЧУК.

Статьи по теме: