Керамічныя гаршчкі з багатай гісторыяй

 

Керамічныя гаршчкі з багатай гісторыяй

Галина АНТОНОВА
12.02.2024
376
У музейным кутку Крэўскага Дома культуры захоўваецца калекцыя гліняных гаршчкоў – каля дзвюх дзясяткаў экзэмпляраў. Работнікі клуба збіралі па людзях у аграгарадку  і яго ваколіцах.
“У кагосьці гаршчок на плоце вісеў, у кагосьці – на гарышчы захоўваўся, хтосьці – у ім кветкі вырошчваў. А аднойчы мы ўбачылі, як з людзі з Мірклішак сабачку сваю з такой пасудзіны кармілі. Мы ўгаварылі такі экспанат нам у музей перадаць, - усміхаецца загадчыца Крэўскага ДК Жанна Барташ. – Людзі з паразуменнем да нашых збораў ставіліся. Многія самі прыносіць гаршчэчкі ў клуб сталі.   

4.jpg


Між іншым крэўскія гаршчкі маюць багатую гісторыю. Раней у Крэве ледзь не ў кожным доме былі ганчары. І гэта не дзіва. Вядомы смаргонскі кераміст Сяргей Нагаеў сцвярджае, што крэўская гліна лічыцца лепшай не толькі ў Беларусі. У ёй высокая колькасць мінералаў, таму яна вогнетрывалая. Пра жыватворныя якасці крэўскіх “залежаў” ведаюць нават тыбецкія ламы (пра гэта расказваў чалавек, які быў на Тыбеце).

У пачатку XIV стагоддзя ў Крэве ўзвялі замак. Гэтай жа эпохай археолагі датуюць самыя раннія знаходкі керамікі Крэва. Убачыць керамічныя чарапкі можна ў музеях Мінска і Смаргоні, а таксама ў музеі Крэўскай школы.

Як  сцвярджаюць гісторыкі, вядомасць Крэву прынёс дымчаты посуд. Потым – пакрыты глазурай. У 1924 годзе ў мястэчку  арганізавалі  спецыяльные курсы ганчароў. Пасля Другой сусветнай вайны адкрылі  керамічны цэх. Але «няпростыя 90-я» спынілі ганчарны круг.

У ХХІ стагоддзі ў Крэве сталі праводзіць брэндавае свята “Кераміка Крэва”. У цэнтры фестывалю – пляцоўка керамістаў і майстроў народнай творчасці, якія з’язджаюцца ў аграгарадок з розных куткоў Беларусі.

Галіна АНТОНАВА

Фото з архіву Крэўскага ДК


Интересные и актуальные новости Сморгонского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

 #Новости_Светлы_Шлях   Новости сельсоветов  

Статьи по теме: