17 верасня – Дзень народнага адзінства

 

17 верасня – Дзень народнага адзінства

Галина АНТОНОВА
17.09.2023
574
Што можа аб’ядноўваць жанчын рознага пакалення пад дахам раённага Дома рамёстваў? Цікавасць і любоў да творчай спадчыны продкаў. 73-гадовая Зінаіда Ціманава – актыўная ўдзельніца аматарскага аб’яднання “Спадчына”, а 8-гадовая Аляксандра Майсеенка наведвае гурток “Кросенцы”, якім кіруе Ніна Кенько.

Ткацтва – адно з самых старажытных i пашыраных рамёстваў на Беларусi. Спецыялісты сцвярджаюць: саткаць дыванок – як задачу па вышэйшай матэматыцы рашыць. Тканыя дываны і ручнікі  ўтойваюць у сабе  сакрэты народнай мудрасці і працавітасці.

Сёння ўзорнае ткацтва – хутчэй экзотыка, чым штодзённая хатняя праца. Аднак рамяство гэта яшчэ жыве, і ў некаторых рэгіёнах актыўна адраджаецца, развіваецца і яднае людзей.

IMG_0246.JPG

Галіна АНТОНАВА.

Фота аўтара.


Интересные и актуальные новости Сморгонского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

 #Новости_Светлы_Шлях