Вёска з багатай гісторыяй

 

Вёска з багатай гісторыяй

Новости сельсоветов
03.03.2024
329
Панара – невялікая вёска ў Каранёўскім сельсавеце. Вядомы беларускі тапаніміст Вадзім Жучкевіч выводзіў назвы паселішча Панара і рэчку Панарку, на якой яна ўзнікла, ад «балтыйскага «pa–narinti» – «нырнуць, пагрузіцца ў ваду». Літоўскія ж этымолагі звязваюць назву з тым, што адсюль пачынаецца адзін з вытокаў ракі Нерыс (па Нерысе). Нарка сведчыць, што яна меншая чым Нерыс, гэта значыць «маленькі Нерыс».

92qkqzebatj0viw524il971jwrl0h7e4.jpg

Фрагмент карты 1836 года

Упершыню ў пісьмовых крыніцах Панара ўзгадваецца ў 1490 годзе, калі Багдану, сыну татарскага князя Алі-Бердзея, быў выдзелены аднайменны маёнтак з абавязкам ваеннай службы. Сын Багдана Алі фігуруе ў спісе літоўскага войска за 1528 год. Ён – бацька   Сенькі і Багдана, якія далі пачатак родам Панарскіх і Палтаржыцкіх. Панарскія здаўна былі прыпісаны да Найманскай харугвы і да сярэдзіны 18 стагоддзя карысталіся тытулам князёў. Старадаўняя татарская сядзіба Панара ў 1540 годзе перайшла віленскаму ваяводу Ежы Радзівілу, наступным яе ўладальнікам стаў Фёдар Ластоўскі. У 1559 годзе яе прадалі татарыну Курману Ахметавічу, пасля яна праходзіла праз рукі Давідавічаў, Волкаў, Белякоў, Рагінскіх, Галецкіх, Наркевічаў…

Напрыканцы 19 стагоддзя існавала не менш за шэсць  паселішчаў з назвамі Панара, Панары, Панарка, і сёння цяжка вызначыць, да якога канкрэтна з іх адносіўся той ці іншы род. Можна адзначыць, што тыя населеныя пункты, якія ляжалі пры рэчцы Панарка, адносіліся да крэўскай гміны і вяс­ковай акругі Мыса, а тыя паселішчы, якая прытуліліся да рэчкі Мірклішкі, уваходзілі ў куцавіцкую гміну і вясковую акругу Скірдзімы. Па звестках за 1859 год, вёска Панара налічвала 149 жыхароў, у тым ліку 39 праваслаўных, 105 каталікоў і 5 яўрэяў. У пачатку 20 стагоддзя тут жылі 197 месцічаў, а найбольшая колькасць насельнікаў вёскі налічвалася ў 1931 годзе – 261 чалавек. Цяпер у Панары зарэгістраваны 7 чалавек.

Уладзімір ПРЫХАЧ

(Працяг будзе).

Интересные и актуальные новости Сморгонского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

 #Новости_Светлы_Шлях

 

Статьи по теме: