Вучаніцы СШ №5 - пераможцы навукова-практычнай канферэнцыі «Мой первый шаг в науку»

 

Вучаніцы СШ №5 - пераможцы навукова-практычнай канферэнцыі «Мой первый шаг в науку»

Общество
08.05.2024
270

Падведзены вынікі працы IV-й навукова-практычнай канферэнцыі сярод вучняў «Мой первый шаг в науку». Арганізатар канферэнцыі – Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт.

Вучаніцы 10А класа СШ №5 Ангеліна Мацкевіч  и Яна Чарнецкая сталі пераможцамі і былі ўзнагароджаны Дыпломамі І ступені, а таксама сертыфікатамі ўдзельніка.

Юныя даследчыкі выступілі ў секцыі «Общественные и гуманитарные науки» у падсекцыі «История и археология», якая была прысвечана 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Дзяўчаты перакананы, што ў сучасным грамадстве ў эпоху інфармацыйнай эры кіно, тэлебачання, інтэрнэту, калі пачынаюць фарміравацца новыя вобразы герояў, нельга забываць тых, хто ўнёс значны ўклад у перамогу, хто захаваў мір і зямлю для будучых пакаленняў, праславіў на палях бітвы сваю Радзіму і свой народ.

2024 год – год святкавання 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Вывучэнне гісторыі барацьбы нашага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, роздум над яе ўрокамі дапаможа не дапусціць паўтарэння памылак у будучым.

Ангеліна Мацкевіч і Яна Чарнецкая.jpg

Ганна Іванова,

настаўнік гісторыі і грамадазнаўства

сярэдняй школы №5

#ДЕНЬ_ПОБЕДЫ_НА_ГРОДНЕНЩИНЕ

Статьи по теме: