На Каляды ў Крэва

 

На Каляды ў Крэва

Общество
08.01.2024
1291
На свята Божага Нараджэння мы сёлета завіталі ў вёску – а менавіта ў царкву святога Аляксандра Неўскага ў Крэва.

Ужо амаль 170 год узвышаецца гэты храм над мястэчкам, збіраючы пад крыж вернікаў. Вось і 7 снежня, нягледзячы на мароз, праваслаўныя, як і ў даўнія часы, сабраліся тут на Богаслужэнне, якое ўзначаліў айцец Аляксандр Шэлест. Зачытаўшы віншаванне ад Патрыярха Кірыла, а таксама ад сябе, ён нагадаў пра сапраўдны сэнс свята. Нарадзіўшыся ў беднасці, Хрыстос сваім з’яўленнем на зямлю адкрыў шлях да раю. Таму Божае Нараджэнне – сапраўды радаснае свята для кожнага хрысціяніна.

Па даўняму крэўскаму звычаю, каляднымі вершамі прысутных павіншавалі дзеці, а айцец Аляксандр па традыцыі, заложанай яго бацькам, айцом Валянцінам, уручыў малым салодкія падарункі.

2Z3A9892.JPG

2Z3A9896.JPG

2Z3A9899.JPG

2Z3A9900.JPG

2Z3A9903.JPG

2Z3A9907.JPG

2Z3A9912.JPG

2Z3A9914.JPG

2Z3A9931.JPG

2Z3A9943.JPG

Віялета ВОЙТКА.

Фота аўтара.


Интересные и актуальные новости Сморгонского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

 #Новости_Светлы_Шлях

 

Статьи по теме: