Дзе жывём, там парадак навядзём

 

Дзе жывём, там парадак навядзём

Общество
23.11.2023
624
Жыхары шматкватэрных дамоў штодня карыстаюцца пад’ездамі. На жаль, часта ў  дамах з невялікім жыццёвым “стажам” можна ўбачыць непрывабныя пад’езды. Зойдзеш у каторы – і адразу хочацца адтуль збегчы. Між іншым ёсць людзі, якія ўспрымаюць пад’езды як працяг свайго дома, імкнуцца навесці там парадак і ўтульнасць. У кожнай грамадскай справе павінен быць лідар. Менавіта ад яго неабыякавасці залежыць вынік. І гэта пацвярджаюць наступныя гісторыі.

Пасля капрамонту дома №13 па вуліцы Кутузава жыхары пад’езда №2 вырашылі зрабіць у сябе прыгажосць.  Па просьбе людзей, КУП “ЖРЭС” адрамантаваў пад’езд. За паўгода мы поўнасцю разлічыліся з прадпрыемствам за работу. Сума аказалася невялікая – у сярэднім 200 рублёў з кватэры. Усё выплацілі ў летні сезон, таму “жыроўкі” не аказаліся для нас важкімі, - зазначае Валянціна Лугіна. - На вокны купілі фіранкі, замянілі паштовыя скрынкі. Жывыя расліны дадалі жыццярадаснасці. А наша юная жыхарка пад’езда, 9-гадовая Віялета Грынкевіч упрыгожыла сцены сваімі падзелкамі.

Цяпер усе, хто бывае ў нашым пад’ездзе, з захапленнем усклікаюць: “Як жа ў вас чыста і прыгожа!”.

IMG_0036.JPG

IMG_0083.JPG

IMG_0066.JPG

IMG_0089.JPG

 “Нашаму дому – 43 гады, летась яго капітальна адрамантавалі, - расказвае старшая дома №6а на вуліцы Гагарына Ірына Баўтрош, кватэра якой знаходзіцца ў трэцім пад’едзе. Адбылася здача дома пасля капрамонту, і я прапанавала суседзям правесці касметычны рамонт пад’езда, які не рамантаваўся за ўвесь час, колькі дом стаяў. І хоць пад’езд быў дастаткова акуратны, сцены не спісаныя, не размаляваныя, але дзе-нідзе адвалілася тынкоўка, і цёмная фарба на сценах ужо надакучыла.

IMG_9985.JPG

IMG_9996.JPG

Тады мы з суседзямі сабраліся разам, пагаварылі і вырашылі, што заключым дагавор з КУП “ЖРЭС”, каб нам адрамантавалі пад’езд. Работнікі службы, калі бачаць зацікаўленасць жыльцоў, заўсёды з радасцю адгукаюцца і падтрымліваюць прапановы. Нам адрамантавалі пад’езд, неабходную суму  мы павінны былі заплаціць на працягу  шасці месяцаў, для кашалька гэта не стала цяжарам. Расплаціліся і забыліся, а ў пад’ездзе цяпер прыгажосць.

Светла, колер такі прыемны, што калі засвеціць сонца, то, здаецца, як у люстэрку, на сценах адлюстроўваецца. Заўважце, пасля рамонту прайшоў год, а сцены чысценькія, быццам учора пафарбаваныя.

IMG_0003.JPG

IMG_0004.JPG

Таксама падрамантавалі, пафарбавалі паштовыя скрыні. Дадалі ўтульнасці пад’езду хатнія расліны. А новыя вокны пасля рамонту я вырашыла аздобіць фіранкамі. Купіла цюль, “падрубіла”, а работнікі ЖРЭСа  павесіць дапамаглі. Усе жыльцы  грошы на цюль дружна сабралі. 

Потым папрасіла, каб і прыдваровую тэрыторыю работнікі ЖРЭСа дапамаглі ўпрыгожыць зелянінай. Мы разам пасадзілі дрэўцы каля пад’езда, уздоўж дзіцячай пляцоўкі, па алеі, якая паралельна  нашага дома, а таксама з другога боку дома, каля аўтадарогі.  

IMG_0006.JPG

IMG_0015.JPG

IMG_0019.JPG

IMG_0032.JPG

Я вельмі ўдзячная начальніку аддзела ЖКГ райвыканкама Дзянісу Пану і майстру КУП “ЖРЭС” Дзмітрыю Меху, якія актыўна адгукаліся на нашы просьбы, а таксама начальніку ЖЭС Марыі Карвецкай. Гэта такі адказны, прынцыповы работнік, ужо шмат гадоў яна на няпростай пасадзе, але са сваімі абавязкамі добра спраўляецца.

Людзі павінны імкнуцца да чысціны,  прыгажосці, асабліва там, дзе жывуць. Цяпер наш пад’езд, на мой погляд, служыць узорам для іншых. Мая знаёмая, калі прыйшла ў госці, на развітанне сказала, што будзе суседзям раіць, каб і ў іх пад’ездзе такі рамонт зрабілі”.  

Галіна АНТОНАВА.

Фота аўтара.

Похожие новости

Во что превратился дом для многодетных семей?

Следы человеческого бескультурья

Одни сажают - другие ломают

В городском парке похитили цветы


Интересные и актуальные новости Сморгонского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

 #Новости_Светлы_Шлях