Водзяць карагоды, плятуць вянкі і скачуць праз вогнішча: як у Вішневе святкуюць Купалле (+ Відэа)

 

Водзяць карагоды, плятуць вянкі і скачуць праз вогнішча: як у Вішневе святкуюць Купалле (+ Відэа)

Общество
10.07.2022
5372
Жыхары і госці аграгарадка Вішнева 9 ліпеня акунуліся ў атмасферу містыкі і чараўніцтва. Тут праходзіць самае старажытнае свята - Купалле - "Свята сонца, зямлі і вады". Яго арганізатары  падышлі сур'ёзна і пастараліся ўзнавіць усе лепшыя традыцыі, акунуць гасцей у чароўную атмасферу Купалля.

Выстава-продаж купальскіх кветак і вянкоў, частаванне-продаж страў традыцыйнай беларускай кухні, майстар-клас па пляценню купальскіх вянкоў, жартоўная латарэя – і гэта яшчэ не ўсё, што прапаноўваецца для гасцей свята.

За музычны, танцавальны настрой адказваюць артысты музычнага тэатра “Рада” (г. Гродна) і творчых калектываў Смаргоншчыны.

Цалкам спазнаць атмасферу Купальскай ночы дапамаглі тэатралізаваная праграма “Купалаўская ночка маленька” і выступленне тэатра мініяцюр “ Вясёлы калейдаскоп” Крэўскага Дома культуры.

Фаер-шоў, святочны салют і дыскатэка пад адкрытым небам з жывым гукам – што яшчэ патрэбна для сапраўднага самага гарачага свята!

1.jpg

3.jpg

IMG_0256.JPG

IMG_0267.JPG

IMG_0273.JPG

IMG_0406.JPG

IMG_0286.JPG

IMG_0299.JPG

IMG_0319.JPG

IMG_0350.JPG

IMG_0352.JPG

IMG_0356.JPG

IMG_0370.JPG

IMG_0398.JPG

6.jpg

1.jpg






Наталля АНТОНЕНКА.

Фота i вiдэа аўтара.