Вучань сярэдняй школы №5 перамог у рэспубліканскай алімпіядзе па гісторыі для старшакласнікаў

 

Вучань сярэдняй школы №5 перамог у рэспубліканскай алімпіядзе па гісторыі для старшакласнікаў

Общество
23.05.2022
870
Студэнцкі савет па якасці адукацыі і навукі гістарычнага факультэта БДУ выступіў арганізатарам рэспубліканскай алімпіяды па гісторыі. Да ўдзела запрашаліся вучні 8-11 класаў школ, гімназій і ліцэяў з усіх рэгіёнаў рэспублікі.

фота 2 Даніла Ксяндзоў, дэкан гістарычнага факультэта БДУ Аляксандар Генадьевіч Каханоўскі  і арганізатары алімпіяды.jpg

Даніла КСЯНДЗОЎ, дэкан гістарычнага факультэта БДУ Аляксандар Генадьевіч КАХАНОЎСКІ  і арганізатары алімпіяды.

Алімпіяда праходзіла ў два этапы. Першы тур быў у анлайн-фармаце на адукацыйным партале БДУ. Вучням было прапанавана выканаць тэставыя заданні па вучэбным прадметам “Гісторыя Беларусі” і “Сусветная гісторыя” ад старажытнасці да нашых дзён за абмежаваны час. Другі тур – афлайн-фармат, дзе удзельнікі выконвалі інтэрактыўныя заданні, якія былі састаўлены выкладчыкамі універсітэта.

Пераможцам рэспубліканскай алімпіяды па гісторыі ў БДУ для старшакласнікаў сярод 8-9 класаў стаў Даніла Ксяндзоў, вучань 9А. Вучня ўзнагародзілі дыпломам ІІ ступені, каштоўнымі прызамі і сувенірамі.

Даніла перакананы, што гісторыя – адна з галоўных навук у жыцці. На веданні і самастойным аналізе значных падзей будуюцца наша самасвядомасць і ўяўленні аб рэальным свеце.

Ганна Іванова, настаўнік гісторыі

і грамадазнаўства сярэдняй школы №5.