Калядоўшчыкі ў хату свята нясуць

 

Калядоўшчыкі ў хату свята нясуць

Культура
13.01.2024
1570
Раней у народзе лічылася, што пераапранутыя калядоўшчыкі з абавязковай каляднай атрыбутыкай прыносяць шчасце, здароўе, дабрабыт у сям’ю на ўвесь будучы год. На гэты конт нават казалі: “Каляда прыйдзе – добры год будзе”, “Калядоўшчыкі ў хату шчасце нясуць”.

3.jpg

1.jpg

9.jpg

Работнікі клуба і бібліятэкі з Лешчанят кожны год прыходзяць у госці да вяскоўцаў.  “Трацыцыя калядаваць у нас даўняя. Я пераехала ў Лешчаняты ў 1990 годзе. І з таго часу кожны год разам з культарганізатарам  Ірынай Найдзіч мы ладзім Каляду. Праўда, я думаю, гэты абрад існаваў і раней, -  кажа Наталля Трацяк, загадчыца філіяла “Лешчаняцкі сельскі клуб”. -  Раней мы не толькі пехатой хадзілі, але і на конях ездзілі па навакольных вёсках.  У нашай камандзе былі музыкі-самавучкі. На жаль, нікога з іх не засталося ўжывых… А мы стараемся падтрымліваць даўнюю традыцыю”.

2.jpg

4.jpg

8.jpg

Звычайна калядоўшчыкі загадзя абзвоньвалі вяскоўцаў, каб папярэдзіць, што завітаюць у госці з каляднымі песнямі. Сёлета вырашылі ісці без папярэджвання, каб людзей не напружваць думкай, што даць калядоўшчыкам у якасці аплаты. “Але ўсё роўна многія знаходзілі шакаладку ці каўбаску для нас і не выпускалі з дому, пакуль мы не прымем падарунак, - усміхаецца Наталля Іванаўна. – Прыемна ад таго, што мы падымаем настрой вяскоўцам. Усе людзі дзякавалі, прасілі, каб калядоўшчыкі і ў наступным годзе не міналі іх хат”.

Галіна АНТОНАВА.

Фота з архіва Лешчаняцкага СК.

Интересные и актуальные новости Сморгонского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

 #Новости_Светлы_Шлях

 

Статьи по теме: