Калядныя вячоркі з Алесем Чумаков

 

Калядныя вячоркі з Алесем Чумаков

Культура
31.12.2022
4261
На калядныя вячоркі з Алесем Чумаковым запрасіў смаргонцаў Смаргонскі гісторыка-краязнаўчы музей. Алесь жыве ў Мінску, ён не толькі цудоўна грае на гуслях і жалейцы, але і займаецца вырабам гусляў, вывучэннем гісторыі інструмента, тэорыі і практыкі гусельнага майстэрства.

На сустрэчы ў музеі музыка пад гуслі спяваў па-беларуску калядныя песні краін свету, а слухачам прапанаваў адгадаць, адкуль песні родам. Пераможцы атрымалі прызы – флэшкі з еўрапескімі калядкамі ў выканні Алеся Чумакова і Таццяны Ячнай. 

“Калядныя песні, калядная музыка, на мой погляд, - самая прыгожая ў свеце. Спяваюцца яны раз у год. Адзінае, пра што можна пашкадаваць, дык гэта тое, што перыяд Калядаў вельмі кароткі. Гэтыя песні яднаюць людзей па ўсёй планеце. Праз такія кампазіцыі вывучаюцца мовы, традцыцыі народаў, - кажа Алесь Чумакоў. - Чатыры гады таму мы з Таццянай Ячнай вырашылі запісаць калядную праграму пад гуслі. Можам пахваліцца, што маем на сваім рахунку два альбомы, адзін з іх запісалі зусім нядаўна.

Калядныя песні мы з Таццянай спяваем у цэрквах і касцёлах, не толькі ў Беларусі, але і за мяжой. І ў іншых месцах. Год таму нас запрасілі выступіць у Мар’іну горку, у звычайным  бары. Мы заўважылі, што публіка не падрыхтавана слухаць нас. Каб прыцягнуць увагу слухачоў, вырашылі арганізаваць паб-квіз. І яны падтрымалі нашу прапанову. Усё атрымалася, як трэба. У такім фармаце ў гэтым сезоне мы правялі ледзь не палову сваіх выступленняў”.

IMG_3557.jpg

IMG_3572.jpg

IMG_3576.jpg

IMG_3577.jpg

IMG_3583.jpg

IMG_3591.jpg

IMG_3614.jpg

IMG_3628.jpg



Галіна АНТОНАВА.

Фота аўтара.