“Чароўны свет батлейкі” запалілі ў Смаргоні

 

“Чароўны свет батлейкі” запалілі ў Смаргоні

Культура
15.05.2022
5556

Пасля двухгадовага перапынку батлейшчыкі з розных куткоў нашага рэгіёна зноў накіраваліся на Смаргоншчыну. У 2020 годзе фестываль адмянілі  з-за каронавірусу. Летась ён прайшоў у анлайн-фармаце, а сёлета – зноў жывыя выступленні і сустрэчы.

IMG_6914.JPG

IMG_6921.JPG

На гэты раз VІІ адкрыты рэгіянальны фестываль батлеечных тэатраў  “Чароўны свет батлейкі” прайшоў не у Залессі, а ў Смаргоні, у раённым Цэнтры культуры. Тут сабраліся батлейшчыкі з Гродна (два калектывы), Ліды, Навагрудка, Міра, Залесся, Смаргоні і Ракава.

IMG_6933.JPG

IMG_6934.JPG

IMG_6940.JPG

IMG_6944.JPG

IMG_6951.JPG

На суд журы, якое ўзначаліў акцёр Мінскага абласнога тэатра лялек “Батлейка” Уладзімір Владыка, былі прадстаўлены восем спектакляў. Конкурсныя выступленні таксама ацэньвалі акцёр Мінскага абласнога тэатра лялек “Батлейка” Міхаіл Асановіч, актрыса Мінскага абласнога драматычнага тэатра Ірына Камышава, вядучы метадыст Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці Аліцыя Рабцава, начальнік аддзела культуры Смаргонскага райвыканкама Таццяна Ражэва і загадчык аддзелам  РЦК Наталля Юркевіч.

Упершыню ў фестывалі ўдзельнічалі юныя батлейшчыкі з Навагрудка. “Калектыву – каля 15 гадоў, - расказвае Ніна Пашкевіч, кіраўнік батлейкі. – Мы пастаянныя ўдзельнікі розных мерапрыемстваў. Наша школа – рэсурсны цэнтр па асновах праваслаўнай культуры, выступленне “Батлейкі” – неад’емная частка любога семінара ці адкрытага мерапрыемства”. 

IMG_6975.JPG

IMG_6976.JPG

IMG_6991.JPG

“Летась мы першы раз падалі заяўку да ўдзелу ў фестывалі, ён праходзіў анлайн. А сёлета ўпершыню ўдзельнічаем ужывую, вельмі хацелі да вас патрапіць, - удакладняе Хрысціна Лямбовіч, кіраўнік тэатральнага гуртка “Жаронцы” з Ракава. – Увогуле наш калектыў яшчэ зусім малады – нам каля пяці гадоў. Да 100-годдзя памяці Максіма Багдановіча мы паставілі першую п’есу. Можна сказаць, што тэатр – гэта справа сямейная, бо гукааператарам з’яўляецца мой муж, а на сцэне разам з іншымі артыстамі граю і я, і мой сын”.  

IMG_6992.JPG

IMG_7033.JPG

Старажыл сярод батлеечных калектываў – залеская “Батлейка”, якая ў наступным годзе адзначыць 40-гадовы юбілей. Казкі, камедыі, спектаклі па матывах містэрый, філасофскай, гістарычнай, этнаграфічнай накіраванасці – і гэта далёка не ўвесь спіс таго, што залескія артысты паставілі за гэты час.

IMG_7052.JPG

IMG_7059.JPG

IMG_7065.JPG

IMG_7085.JPG

IMG_7131.JPG

IMG_7139.JPG

 Смаргонскія батлейшчыкі – пастаянныя ўдзельнікі фестывалю. Па сутнасці, яны равеснікі – фестываль і калектыў. “Батлейку” ў Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі стварылі восем гадоў таму, у 2019 ён атрымаў званне “узорны”. Штогод выхаванцы Іны Яновіч бліскуча выступаюць на розных імпрэзах. 

IMG_7143.JPG

IMG_7177.JPG

IMG_7190.JPG

IMG_7197.JPG

Пастаянны ўдзельнік і фаварыт фестывалю – народны лялечны тэатр “Батлейка” (Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці). Дарэчы, сёлета яго кіраўнік Ірына Вашкевіч атрымала прэмію імя Аляксандра Дубко “За творчыя дасягненні ў сферы культуры і мастацтва”. 

IMG_7205.JPG

IMG_7208.JPG

IMG_7229.JPG

IMG_7236.JPG

IMG_7265.JPG

IMG_7284.JPG

IMG_7300.JPG

IMG_7304.JPG

IMG_7317.JPG

IMG_7331.JPG

“Пасля доўгага перапынку мы зноў займелі магчымасць пабачыць адзін аднаго, - зазначыла начальнік аддзела культуры райвыканкама Таццяна Ражэва. - Прыемна назіраць за развіццём калектываў, якія прыязджаюць да нас не першы год. За час існавання фестывалю некаторыя атрымалі званне “народны” альбо “узорны”. Яны пачыналі рабіць першыя крокі на смаргонскай зямлі, а зараз выйшлі на высокі прафесійны ўзровень”.

Падчас падвядзення вынікаў журы вызначыла асобна пераможцу і прызёраў сярод калектываў, якія не маюць  звання, і калектываў са званнямі. У першай групе дыплом 3 ступені ўручылі калектыву “Батлейка” (СШ №1 г. Навагрудка), 2 ступені – калектыву “Крынічка” (яслі-сад №77 г. Гродна) і 1 ступені – тэатральнаму гуртку “Жаронцы” (Ракаўскі цэнтр народнай творчасці). Лепшы спектакль, на думку журы, паказаў калектыў цэнтра рамёстваў “Наследие” (Гродзенскі цэнтр культуры).

У другой групе дыплом 3 ступені атрымаў народны тэатр лялек “Батлейка” (Залескі ДК), 2 ступені – народны лялечны тэатр “Батлейка” (г. п. Мір, мастацкі прафесійна-тэхнічны каледж), 1 ступені – узорны лялечны тэатр “Батлейка” (Смаргонскі РЦТДМ). Лепшы спектакль – на рахунку  народнага лялечнага тэатра “Батлейка” (Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці).

Акрамя гэтага, журы ўручыла два спецыяльныя прызы: за адраджэнне батлеечнага мастацтва – батлейшчыкам з г. п. Мір і за творчы эксперымент – артыстам з Залесся.  Прыз глядацкіх сімпатый “Батлейка Хіт” атрымалі юныя батлейшчыкі са Смаргонскага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі.

IMG_7338.JPG

IMG_7344.JPG

IMG_7347.JPG

IMG_7375.JPG

IMG_7380.JPG

Галіна АНТОНАВА.

Фота аўтара.

Статьи по теме: