Музычная імпрэза "Музыка душы. Роднае"


Все новости


Музычная імпрэза "Музыка душы. Роднае"

image (42).jpg

Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы збірае сваіх гасцей на музычную імпрэзу «Музыка душы. Роднае». Мерапремства, дзе пануе жывая музыка, адбудзецца 30 верасня ў зале Смаргонскага раённага цэнтра культуры.

Душа народа - гэта яго песні і музыка. Імпрэза складзена з мелодый, якія добра знаёмы кожнаму з нас з самага дзяцінства. Гэта і народныя творы, і вядомыя песні, кожная з якіх - прызнанне ў любві нашай Радзіме.

Артысты аркестра Купалаўскага тэатра разам з акцёрамі трупы падораць вам натхненне і радасць, якія выклікаюць музыка і паззія нашай краіны. Музычны перформанс, безумоўна, прынясе вялікае задавальненне і выкліча самыя тонкія пачуцці

19.09.2025

Возврат к списку