У раённым Доме рамёстваў прайшоў адкрыты урок па ткацтву “Ткацтва з узорам”
Удзел у ім прынялі не толькі дзеці, але і дарослыя, у тым ліку майстры з Залесся і Смаргоні. Майстрыха па ткацтву Ніна Кенько расказала прысутным пра станок і прынцыпы работы на ім, а таксама правяла майстар-клас для удзельнікаў семінара.
На завяршэнне сустрэчы адбылася прэзентацыя кнігі“Жывая традыцыя рамёстваў Беларусі”, у якім ёсць інфармацыя і пра Залескі дом рамёстваў.