У парафіі Святога Міхала Арханёла прайшла галоўная Святая Імша ў дзень успаміну Маці Божай Ружанцовай
Кастрычнік – гэта месяц, які каталіцкі касцёл прысвячае малітве на Ружанцы. На 7 кастрычніка прыпадае ўспамін Маці Божай Ружанцовай.
У парафіі Святога Міхала Арханёла галоўная Святая Імша ў дзень успаміну Маці Божай Ружанцовай адбылася ў 18 гадзін. Падчас казання пробашч парафіі Павел Шчарбіцкі яшчэ раз нагадаў вернікам пра вялікі сэнс ружанцовай малітвы. Многія святары параўноўваюць святы Ружанец з духоўным мячом, здольным змагацца супраць усяго злога. Ружанцовая малітва спалучаецца з роздумам...
Вернікі каталіцкай канфесіі святкуюць Вялікдзень
"Хрыстос уваскрос", - праразае ранішнюю цішыню радасны вокліч. І ў адказ гучыць: "Сапраўды ўваскрос!"
Вернікі сабраліся ля касцёла, калі яшчэ панавала ранішняя шэрасць. Але з кожнай хвілінай усё вышэй узыходзіла сонца, быццам падзяляючы агульную радасць. "Хрыстос уваскрос!" гучыць гэтак жа ўрачыста, як сотні, тысячы год таму. І мы вітаем Збаўцу, нягледзячы ні на што!
Віялета ВОЙТКА.
Фота аўтара.
Католікі Смаргоншчыны святкуюць Вербную Нядзелю
Нягледзячы на няпросты час, тысячы людзей у гэты дзень прыйшлі ў касцёл, каб урачыста павітаць Збаўцу, як нашыя продкі тысячы год таму ў Іерусаліме.
Віялета ВОЙТКА.
Фота аўтара.
Католікі распачынаюць Вялікі пост
“Навяртайцеся і верце ў Евангелле”, - такімі словамі суправаджаецца традыцыйны літургічны абрад пасыпання галоў вернікаў попелам. Наперадзе – час пакаяння і пераасмыслення жыцця.
Камусьці дастаткова будзе сарака дзён, каб падрыхтаваць сваё сэрца да Вялікадня, хтосьці нават не паспрабуе пазбавіцца ад граху, а ў іншага чалавека не будзе нават гэтых сарака дзён. Не ведаем, калі скончыцца наш зямны шлях, таму зноў і зноў схіляем галовы на пасыпанне попелам і ўспамінаем мудрыя словы з Бібліі: “Ты прах...
Божы знак надзеі з-пад Вішнева: Крыж знайшлі, засталося аднавіць капліцу
Напрыканцы 2019 года каля напаўразбуранай прыдарожнай капліцы святога Яна непадалёк ад Вішнева, што на Смаргоншчыне, быў знойдзены старадаўні каваны крыж, які праляжаў у зямлі не адно дзесяцігоддзе.
Аб гэтым паведамляе партал
Сatholic.by
.
Ва ўрачыстасць Нараджэння святога Яна Хрысціцеля партал
Catholic.by
здзейсніў віртуальную пілігрымку да традыцыйнага месца культу і ўшанавання Хрыстова Папярэдніка. Прыдарожную капліцу ў яго гонар узвялі калісьці пабожныя тутэйшыя жыхары паміж мястэчкам Вішневам...
Католікі святкуюць Божае Нараджэнне. Святочныя набажэнствы прайшлі ў каталіцкіх касцёлах
Фота Віялеты ВОЙТКА.
Жанчыны са Смаргоні расказалі, як святкавалі Божае Нараджэнне 40 год таму назад
Самыя цёплыя, самыя памятныя традыцыі ў сям’і захоўваюць менавіта жанчыны. Больш прагматычныя мужчыны не надаюць такой увагі знешнім атрыбутам святкавання. А жанчына з маленства ўпітвае ад бацькоў тое, што робіць членаў сям’і больш згуртаванымі, што настройвае на святочны лад нават у самыя цяжкія часы. Пасля яна выходзіць замуж, пераймае некаторыя абрады мужавай сям’і, мякка прыўносіць свае – і атрымліваецца нешта адметнае, прыгожае, тое, што дае адчуванне дома.
Мы прапанавалі жанчынам сталага...
Ксёндз Здзіслаў Вэдэр павіншаваў смаргонцаў з надыходзячым святам Божага Нараджэння
Дарагія браты і сёстры!
Мы знаходзімся ў радасным чаканні ўрачыстасці Божага Нараджэння. Гэтая радасць умацоўваецца з кожным днём не толькі ў нас саміх. Мы бачым, як увесь горад рыхтуецца да свята: упрыгожваюцца вуліцы, дамы, школы, магазіны. Мы ўсе чакаем свята, як і нашыя продкі на працягу больш двух тысяч гадоў.
Традыцыйна мы пачынаем свята за сталом, дзе збіраецца сям’я, далучаюцца сябры і родныя. Гэта добрая магчымасць выказаць адзін аднаму сваю любоў, папрасіць прабачэння, пажадаць усяго...
Расклад Святых Імшаў на Божае Нараджэнне ў парафіях Смаргоні
Прапануем вашай увазе расклад Святых Імшаў у парафіях Смаргоні на Божае Нараджэнне.
Парафія Св. Міхала Арханёла:
24 снежня – 6.45, 9.00, 20.00, 22.00 – благаслаўленне фігуркі Дзіцяці Езуса ў яслях, 00.00 – Пастэрка.
25 снежня – 10.00, 13.00, 18.00.
26 снежня – 8.00, 10.00, 13.00, 18.00.
Парафія Св. Яна-Паўла ІІ:
24 снежня – 8.00, 17.00 (в. Аславяняты), 19.00, 21.00, 00.00.
25 снежня – 10.30, 12.00, 14.00, 16.00 (в. Аславяняты), 18.00.
26 снежня – 8.00, 12.00, 16.00 (в. Аславяняты), 18.00.
Рыхтуйце сцежкі Хрысту. Каталіцкія вернікі распачалі Адвэнт
Каталіцкія вернікі распачалі Адвэнт – час радаснага чакання Нараджэння Хрыстова.
Прыгожая традыцыя Адвэнту – прыходзіць у касцёл зранку, калі яшчэ цёмна, з ліхтарыкамі і свечкамі. Агонь асвятляе начны змрок і нагадвае аб тым, што мы павінны кожны дзень быць гатовымі да сустрэчы з Хрыстом.
В
іялета ВОЙТКА.
Фота аўтара.
по релевантности по дате