1 верасня -Дзень ведаў

 

1 верасня -Дзень ведаў

РАЙИСПОЛКОМ
01.09.2023
679

Дарагія рабяты!

Паважаныя настаўнікі і бацькі!

958c30f704048d789537295aa4c159b7.jpg

Віншуем вас з цудоўным святам - Днём ведаў і пачаткам новага навучальнага года!

Дзень ведаў - асаблівае свята, блізкае кожнаму з нас. І якіх бы вышынь ні дасягнуў чалавек у сваім жыцці, шлях да іх пачынаецца з 1 верасня.

Маладое пакаленне знаходзіцца ў самым пачатку дзіўнага шляху. Шануйце выдатны час, які прыпадае на школьныя гады, вучыцеся з задавальненнем, атрымлівайце новыя веды, падтрымлівайце і дапамагайце адно аднаму.

Дарагія настаўнікі! Дзякуй вам за самаадданасць сваёй справе, шчырую любоў да нашых дзяцей, за той бясцэнны дар, які натхняе вучняў на атрыманне новых ведаў і творчае самавыяўленне. У гэтае свята жадаем вам прафесійнага росту, таленавітых і ўдзячных вучняў, здароўя і дабрабыту ў сем’ях.

Дарагія рабяты! Смела ідзіце наперад, верце ў свае сілы. Няхай новы навучальны год будзе для ўсіх цікавым і плённым, прынясе радасць, адкрытасць і новыя дасягненні.

Раённы

выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.