27 чэрвеня на “Смаргонскіх малочных прадуктах” прайшло пасяджэнне савета Смаргонскага раённага саюза наймальнікаў

Власть
28.06.2017
На “Смаргонскіх малочных прадуктах” філіяле “Лідскі малочна-кансервавы камбінат” 27 чэрвеня прайшло чарговае пасяджэнне савета Смаргонскага раённага філіяла Гродзенскага абласнога саюза наймальнікаў.

Пачалося яно з віншавання з днём нараджэння выконваючага абавязкі дырэктара агрэгатнага завода Яўгена Станкевіча. У падарунак ён атрымаў прыгожую вазу.

малако 008.jpg

Потым удзельнікі гэтага мерапрыемства агледзелі тэрыторыю малаказавода, зайшлі ў цэхі, наведалі музей і сучасную заводскую кацельню.

малако 043.jpg

малако 056.jpg

малако 066.jpg

малако 076.jpg

малако 099.jpg

малако 107.jpg

малако 127.jpg

У зале пасяджэнняў дырэктар “Смаргонскіх малочных прадуктаў” Аляксандр Курлоў расказаў аб перспектывах развіцця і вытворчай дзейнасці прадпрыемства. 

малако 029.jpg

А доктар тэхнічных навук, прафесар Васіль Струк пазнаёміў кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый з тэндэнцыямі станаўлення і развіцця эканомікі ведаў. Былі іншыя выступленні. Вынікі пасяджэння савета Смаргонскага раённага філіяла Гродзенскага абласнога саюза наймальнікаў падвяла намеснік старшыні райвыканкма Таццяна Шчэберака.

З канцэртам выступілі вучні СШ № 5, шэфамі якой з’яўляюцца “Смаргонскія малочныя прадукты”.

малако 217.jpg

малако 274.jpg

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара.


Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений