25 верасня – Дзень машынабудаўніка

 

25 верасня – Дзень машынабудаўніка

Власть
25.09.2022
1140

Паважаныя ветэраны і працаўнікі машынабудаўнічай галіны!

Віншуем вас з прафесійным святам!

Машынабудаванне ідзе ў авангардзе стратэгічнага развіцця краіны, тэхналагічнага прагрэсу і інавацый. У гэтай галіне засяроджаны каласальны прафесійны і інтэлектуальны патэнцыял. На машынабудаўнічых прадпрыемствах працуюць моцныя, разумныя і адказныя спецыялісты, якія разумеюць, што ад выніку іх работы ў многім залежаць функцыянаванне ўсіх галін эканомікі і
надзейнасць абаронна-прамысловага комплексу краіны.

Значны ўклад у развіццё беларускага машынабудавання ўносяць прадпрыемствы Смаргоншчыны. Перакананы, што магутны патэнцыял галіны і сістэмная падтрымка дзяржавы дадуць магчымасць нам упэўнена рухацца наперад, вырашаць вялікія стратэгічныя задачы, развіваць эканоміку і ўмацоўваць славу нашага рэгіёна.

Дзякуем ветэранам і работнікам галіны за нялёгкую працу і жадаем моцнага здароўя, пос­пехаў, дабрабыту, міру і ўзаема­разумення ў сем’ях!

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.