17 ВЕРАСНЯ – ДЗЕНЬ НАРОДНАГА АДЗІНСТВА

 

17 ВЕРАСНЯ – ДЗЕНЬ НАРОДНАГА АДЗІНСТВА

Власть
17.09.2022
1272
17 ВЕРАСНЯ – ДЗЕНЬ НАРОДНАГА АДЗІНСТВА

Паважаныя жыхары Смаргоншчыны!

Прыміце шчырыя віншаванні з дзяржаўным святам - Днём народнага адзінства!
Гэты дзень - свята ўсёй грамадзянскай супольнасці. Дзень, калі мы аддаём даніну векавым тра-
дыцыям патрыятызму, згоды і згуртаванасці народа. Гэта свята заклікана нагадаць нам, што ўсе
мы - грамадзяне Беларусі розных узростаў і нацыянальнасцей, перакананняў і веравызнанняў з’яўля-
емся адзіным народам з агульнымі каранямі і будучыняй. У згуртаванасці - наша сіла, заклад поспеху
ўсіх добрых пачынанняў, паспяховага развіцця і дабрабыту нашай краіны.
Толькі разам, аб’яднаўшы намаганні, мы зможам пераадолець любыя цяжкасці, вырашыць самыя
складаныя задачы, змяніць жыццё да лепшага, забяспечыць годную будучыню нашым дзецям і ўнукам.
Дарагія землякі! Няхай Дзень народнага адзінства стане годнай падставай для ўмацавання лепшых
беларускіх традыцый - патрыятызму, узаемадапамогі і яднання. Стане святам дабрыні, вялікадуш-
насці і клопату, дапаможа ажыцяўленню годных намераў аб умацаванні роднага краю і ўсёй нашай
краіны. Жадаем усім моцнага здароўя, міру, дабра, шчасця і дабрабыту!

Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў