Віншуем вас з Днём Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне!

 

Віншуем вас з Днём Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне!

Власть
08.05.2021
619

9 мая – Дзень Перамогі

Дарагія суайчыннікі! 

Сардэчна віншуем вас з Днём Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне!

Гэта гістарычная дата вось ужо 76 год з’яўляецца для нашага народа адной з самых светлых, урачыстых і значных. Мы аддаём даніну глыбокай павагі гераізму і самаадданасці абаронцаў Айчыны, а слаўны подзвіг воінаў і працаўнікоў тылу назаўсёды застанецца ў памяці ўдзячных нашчадкаў. 

Беларусь першая прыняла на сябе страшны ўдар ворага, стаўшы жывым шчытом на шляху
вераломнага агрэсара. Разам з брацкімі народамі Савецкага Саюза беларусы самааддана ішлі да доўгачаканай Перамогі.

У гэты святочны дзень самыя цёплыя словы ўдзячнасці нашым ветэранам, якія вынеслі ўвесь цяжар ваеннага ліхалецця.

Мы будзем вечна памятаць і шанаваць імёны мільёнаў тых, хто змагаўся за незалежнасць
Айчыны, хто працаваў, не шкадуючы сіл на шляху да гэтай вялікай мэты. 

Шчыра жадаем усім добрага здароўя, шчасця і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні.

Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў. Раённы савет ветэранаў.

Статьи по теме: