Паважаныя эканамісты і супрацоўнікі сферы фінансаў!

Власть
30.06.2020

Віншуем вас з прафесійным святам!

Праца з фінансамі, прагнозамі, бізнес-планамі з’яўляецца залогам паспяховага развіцця кожнай арганізацыі. Сёння надаецца і вялікая ўвага фінансавай пісьменнасці падрастаючага пакалення. Без разумення эканамічных рэалій складана дамагчыся поспеху практычна ў любой сферы. Ад уважлівасці і адказнасці эканамістаў і фінансістаў залежыць своечасовасць выплат заробкаў і дапамог, вылучэнне сродкаў на будаўніцтва найважнейшых аб’ектаў, праца па забеспячэнні рэсурсамі і прадуктамі.

У гэты дзень жадаем вам і вашым сем’ям здароўя, дабрабыту, поспехаў!

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.

Раённае аб’яднанне прафсаюзаў.

Раённы савет ветэранаў.


Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений