Віншаванне мясцовай ўлады са святам Уваскрасення Хрыстова

 

Віншаванне мясцовай ўлады са святам Уваскрасення Хрыстова

Власть
17.04.2020
1729
Паважаныя жыхары Смаргоншчыны! Прыміце самыя цёплыя віншаванні са светлым святам Уваскрэсення Хрыстова!

У гэтыя вясновыя дні сэрцы людзей напаўняюцца светлай радасцю. Свята Вялікадня ўмацоўвае веру ў перамогу міру, дабра і справядлівасці, сімвалізуе жыццясцвярджэнне, любоў і згоду, аб’ядноўвае ўсіх нас на аснове традыцыйных духоўных каштоўнасцей, падахвочвае да здзяйснення добрых спраў і ўчынкаў, спагады і міласэрнасці, абуджае імкненне жыць па сумленні.

Шчыра жадаем, каб гэтыя святочныя дні сталі для ўсіх жыхароў Смаргоншчыны радаснымі, сагрэлі сэрцы цеплынёй зносін з роднымі і блізкімі, напоўнілі дамы паразуменнем і светам. Няхай гэтае свята прынясе дабро, шчасце, здароўе, збудуцца ўсе вашыя мары і добрыя пажаданні!

Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.

Раённае аб’яднанне прафсаюзаў. Раённы савет ветэранаў.

Статьи по теме: