Індывідуальных прадпрымальнікаў запрасілі ў падатковую інспекцыю

 

Індывідуальных прадпрымальнікаў запрасілі ў падатковую інспекцыю

Власть
21.03.2020
1671
У будынку інспекцыі па падатках і зборах Смаргонскага раёна быў праведзены семінар для індывідуальных прадпрымальнікаў. У ім ўдзельнічалі прадстаўнікі дзяржаўных органаў, арганізацый і ўстаноў, каб праінфармаваць людзей, якія займаюцца бізнесам, аб зменах у заканадаўстве па розных напрамках дзейнасці.

Семінар адкрыла начальнік упраўлення эканомікі райвыканкама Наталля Касабуцкая. Яна адзначыла, што для дапамогі прадпрымальнікам створаны раённы савет па развіцці прадпрымальніцтва, працуе цэнтр падтрымкі прадпрымальніцтва на базе прыватнага прадпрыемства “Бізнесарыенцір”.

п1.jpg

Аб выбары сістэмы падаткаабкладання і пачатку ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці распавёў намеснік начальніка ўпраўлення кантрольнай работы мясцовай падатковай інспекцыі Аляксей Валохін.

Начальнік раённага аддзела Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Таццяна Гадун падрабязна расказала аб парадку і тэрмінах выплаты абавязковых страхавых узносаў у названы вышэй фонд, адказала на пытанні індывідуальных прадпрымальнікаў.

п3.jpg

Галоўны санітарны ўрач Смаргонскага раёна Марына Турэйка акцэнтавала ўвагу бізнесоўцаў на зацверджаных нядаўна агульных і спецыфічных санітарна-эпідэміялагічных правілах, устаноўленых нормах па відах дзейнасці і ўмовах працы, перыядычным кантролі наймальнікаў з прыватных унітарных прадпрыемстваў за працоўнымі месцамі, адказнасці за парушэнне заканадаўства.

Тэмай выступлення начальніка раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Дзяніса Мінко было выкананне супрацьпажарных патрабаванняў на аб’ектах індывідуальнага прадпрымальніцтва, прадухіленне надзвычайных сітуацый, правядзенне прафілактычнай работы ў працоўных калектывах.

п2.jpg

п4.jpg

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара.

Статьи по теме: