3 снежня – Дзень страхавых работнікаў

 

3 снежня – Дзень страхавых работнікаў

Общество
03.12.2022
661

741126f6404be63a98b25e89db7f97a0.jpg


Паважаныя работнікі і ветэраны працы страхавой службы Смаргоншчыны!

Прыміце самыя шчырыя віншаванні з прафесійным святам.

Страхаванне з’яўляецца адным з надзейных і неабходных элементаў сучаснай эканомікі і сацыяльнай палітыкі, важным сектарам фінансавай сістэмы Рэспублікі Беларусь. Стабільны рынак страхавых паслуг стымулюе развіццё эканомікі, дапамагае людзям адчуць спакой і ўпэўненасць у сённяшнім і заўтрашнім днях. Упэўнены, што спецыялісты страхавой справы з годнасцю прадоўжаць добрыя традыцыі, застануцца прафесіяналамі, неабыякавымі да чужых праблем.

Жадаем вам моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, невычэрпнай энергіі і поспехаў у прафесійнай дзейнасці!

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.