4 лістапада ў Смаргоні адкрыўся “Гандлёвы дом BELARUS”

События 2016 года
04.11.2016
2224
4 лістапада на базе “Смаргоньтрактарасэрвіса” адбылося ўрачыстае адкрыццё фірменнага магазіна – філіяла ААТ “МТЗ” “Гандлёвы дом BELARUS”.
IMG_7550.jpg

Ва ўрачыстасці ўдзельнічалі прадстаўнікі Мінскага трактарнага і Смаргонскага агрэгатнага заводаў, чырвоную стужку перарэзалі генеральны дырэктар МТЗ Фёдар Дамаценка, выконваючы абавязкі першага намесніка міністра Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Станіслаў Карповіч, намеснік старшыні Смаргонскага райвыканкама Таццяна Шчэберака.

Гучала музыка, самадзейныя артысты выконвалі папулярныя песні. З нагоды адкрыцця “Гандлёвага дома” была разыграна бяспройгрышная латарэя.

IMG_7655.jpg

IMG_7789.jpg

IMG_7532.jpg

IMG_7673.jpg

IMG_7820.jpg

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота Міхаіла РАЗУМНІКА.