Дэлегацыя з Арзамаса наведала прадпрыемствы Смаргоншчыны

События 2016 года
23.09.2016
2329
Дэлегацыя г. Арзамаса Ніжагародскай вобласці ўчора цэлы дзень знаёмілася з нашым раёнам.
Спачатку была прэзентацыя рэгіёнаў, намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Шчэберака расказала аб вытворча-сацыяльнай сферы Смаргоншчыны, потым выступілі кіраўнікі найбольш буйных мясцовых прадпрыемстваў, распавялі аб вырабляемай прадукцыі, рынках збыту, запрасілі гасцей з Арзамаса да супрацоўніцтва. Тыя ў сваю чаргу расказалі аб сваім горадзе, яго прамысловым патэнцыяле і аб тым, якія прадпрыемствы ім хацелася б наведаць у Смаргоні.

arz_6 arz_5 arz_4

Першым быў агрэгатны завод. Прадстаўнікі Ніжагародчыны паглядзелі ўзоры міні-тэхнікі, наведалі ўчастак зборкі садовага трактара “МТЗ-921”, кабін да яго, пабывалі на ўчастку зборкі мотаблокаў і міні-трактароў.

rus_12 rus_11 rus_10 rus_9 rus_8

Добрыя ўражанні засталіся ў гасцей з Расіі ад наведвання прыватнага прадпрыемства “Практык-Сэрвіс”, якое браніруе аўтамабілі. Заказчыкамі вырабаў з’яўляюцца не толькі банкі, фельд’егерская служба (перавозка грошай, каштоўнасцей), але і сілавыя структуры.

rus_6 rus_5

У філіяле “Смаргонскія малочныя прадукты” расіяне пазнаёміліся з вытворчасцю і прадэгуставалі прадукцыю, якая вырабляецца на гэтым прадпрыемстве.

rus_4 rus_3 rus_2 rus_1

У праграме наведвання былі і аб’екты культуры – мемарыяльны комплекс “Лінія супрацьстаяння ў Першую сусветную вайну” і гісторыка-культурная ўстанова “Музей-сядзіба М. К. Агінскага” ў Залессі.

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота Міхаіла РАЗУМНІКА.