Назіральнік місіі СНД наведаў Смаргонскі раён

Выборы Президента Республики Беларусь
08.08.2020
531

За ходам датэрміновых выбараў на асобных выбарчых участках нашага раёна назіраў сёння міжнародны назіральнік, прадстаўнік місіі СНГ Васіль АСТРЭЙКА. Васіль Віктаравіч па адукацыі юрыст, працуе начальнікам аддзела прававога супрацоўніцтва Выканаўчага камітэта СНД. На мінулых выбарах у парлампент рэспублікі ён быў каардынатарам місіі міжнародных назіральнікаў.

Сёлета ў Беларусі падчас выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад місіі СНД працуюць 179 назіральнікаў з Азербайджана, Казахстана, Расіі, Таджыкістана, Узбекістана.

Сітуацыю на выбарчых участках Смаргоні і раёна падчас датэрміновага галасавання Васіль Астрэйка ахарактарызаваў як спакойную, добразычлівую, а колькасць выбаршчыкаў, якія прыйшлі галасаваць датэрмінова яго ўразіла. Невялікі экзамен адносна захавання законнасці ў правядзенні працэдуры галасавання і падліку галасоў вартасна вытрымалі старшыні выбарчых участкаў № 15 і 19 Іна Савіцкая і Зоя Крачкоўская. На ўчастку №19 зарэгістрыраваны і незалежны назіральнік ад грамадскасці ўрач Сольскай амбулаторыі Вольга Чэшун, якая на момант наведвання міжнароднага назіральніка не мела прэтэнзій да працэдуры галасавання.

Ала СТРАШЫНСКАЯ.

Фота аўтара.