«Трэба шанаваць, тое, што маем»

 

«Трэба шанаваць, тое, што маем»

БЕЛАРУСЬ - ЭТО МЫ
12.07.2020
954

Ірына КАРАБІНСКАЯ,

начальнік інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Смаргонскаму раёну:


- Як спецыяліст падаткавай інспекцыі з досыць вялікім стажам работы, я бачу, што ў нашай сацыяльна арыентаванай краіне ўдасканальваецца і палітыка падаткаабкладання, прадугледжваецца пераразмеркаванне даходаў насельніцтва паміж катэгорыямі грамадзян, дзеля падтрымання сацыяльнай раўнавагі і стымулявання развіцця чалавечага патэнцыялу.

Адчуваю сябе камфортна і ўпэўнена, калі параўноўваю сваю маладосць і жыццё цяперашняга маладога пакалення. Ім даступны многія выгоды, пра якія мы нават марыць не маглі. У нашай краіне, і ў нашым горадзе ў прыватнасці, досыць развітая інфраструктура, няма праблем з набыццём нейкіх тавараў або атрыманнем бытавых ці іншага роду паслуг. Штосьці з бытавой тэхнікі можна набыць у крэдыт або ў растэрміноўку. І работу ёсць магчымасць знайсці, не выязджаючы далёка за межы раёна. Проста растуць і запатрабаванасці маладых людзей, таму, магчыма, не кожны знаходзіць сваё месца на малой радзіме. Разам з тым, на вуліцах і ў скверах горада, добраўпарадкаваных і прыгожых, гуляе вельмі шмат маладых матуль з дзеткамі. А гэта, пагадзіцеся, таксама паказчык стабільнага жыцця і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні.

Гутарыла Ала СТРАШЫНСКАЯ.