Беларусь – краіна маёй будучыні

Беларусь – краіна маёй будучыні

Образование
10.11.2025
70

Напэўна кожны з нас хацеў бы менавіта жыць і працаваць у сваёй краіне – Беларусі. Лёс нашай краіны, яе светлая будучыня ў многім залежыць ад нашай моладзі.

На восеньскіх канікулах вучні 7-х, 9-х, 10-х класаў наведалі ў гарадскім пасёлаку Радашковічы прадпрыемства "Белмастацкераміка", дзе апрацоўваюць гліну і ствараюць керамічныя вазы, вазонніцы, заварнікі, садовыя дэкаратыўныя фігуры і розныя сувеніры. Навучэнцы мелі магчымасць паназіраць за працэсам апрацоўкі гліны, ператварэнне яе ў цудоўныя формы розных рэчаў. А якія майстры працуюць: адны фармуюць рэчы, іншыя -шліфуюць, сушаць, грунтуюць, фарбуюць, размалёўваюць, лепяць розныя ўпрыгожванні і надаюць таварны выгляд прадукцыі.

Вучні паўдзельнічалі ў майстар-класе – стваралі  з гліны ўпрыгожванні, фігуркі жывёл, лісцікі… Пасля экскурсавод нас накіраваў у музейны пакой, дзе на паліцах сабраныя вырабы прадпрыемства розных гадоў, пачынаючы  з 1940 года.

Другі прыпынак нашага вандравання – Музей авіяцыі і касманаўтыкі  пад адкрытым небам! Мы ўбачылі вялікую колькасць авіяцыйнай тэхнікі – пасажырскія самалёты, баявыя верталёты і самалёты. Імітацыя касмічнай прасторы з капсулай, якая далучаецца да касмічнай станцыі пры палёце нашых касманаўтаў. Былы лётчык, экскурсавод, вельмі цікава нам расказваў пра касмічныя палёты Ю.Гагарына, П. Клімука, А. Навіцкага, У. Кавалёнкі, М. Васілеўскай, пра сучасныя даследаванні на касмічных станцыях, магчымасці вяртання касманаўтаў на родную зямлю.

Многія з дзяцей захапіліся жаданнем таксама падняцца ў паветра і самастойна навучыцца кіраваць такой тэхнікай. Наведвальнікі мелі магчымасць пасядзець за штурвалам самалёта і пазнаёміцца з прыборамі, датчыкамі ў кабіне пілота, пабываць у салоне ў ролі пасажыра.

Гэта экскурсія стала яшчэ адным штуршком для выбару прафесіі. Можа, сёння хтосьці з нашых вучняў у хуткім часе ажыццявіць  сваю запаветную мару. Час, вядома, пакажа.

Белмастацкераміка.jpg

Музей авіяцыі пад адкрытым небам.jpg

У музеі керамічных вырабаў.jpg

                                     Дубоўская Людміла, класны кіраўнік

                                     10 “Б” класа, настаўнік біялогіі сярэдняй школы №1

Статьи по теме: