Дзень беларускай мовы прайшоў у СШ №5

 

Дзень беларускай мовы прайшоў у СШ №5

Образование
21.02.2024
551
21 лютага да Дня роднай мовы ў 8 "А" класе УА "Сярэдняя школа №5 г. Смаргоні " прайшло свята беларускай нацыянальнай кухні "Гастранамічны фэст".
Рабяты падчас свята пазнаёміліся з беларускімі нацыянальнымі стравамі, успомнілі гісторыю іх з'яўлення і рэцэпты. Таксама у́ святочнай абстаноўцы адбылося прадстау́ленне любімых сямейных страў і знаёмства з традыцыямі масленічнага тыдня.

Кульмінацыяй усяго мерапрыемства стау́ майстар-клас па прыгатаванні дранікаў ад трох пакаленняў- бабуль, матуль і дачок.

На прыканцы свята рабяты і запрошаныя госці прадэгусціравалі беларускія стравы, пачаставаліся травяной гарбатай. Было не толькі цікава, але і вельмі смачна.

Нацыянальныя стравы — гэта непаўторнасць і адметнасць жыцця нашай краіны, а агульны стол – гэта месца, якое яднае людзей розных пакаленняў. Здаецца, мае вучні засвоілі чарговы ўрок: памятаць  мінулае , шанаваць  сучаснае і ствараць  светлую будучыню .Нам, беларусам, ёсць чым ганарыцца!

Госці - вучні 8А класа.jpg

Госці - вучні 8А класа

Скрабіна Алена і Куніцкая Вольга - маці і дачка.jpg

Скрабіна Алена і Куніцкая Вольга - маці і дачка

изображение_viber_2024-02-21_08-14-06-721.jpg

изображение_viber_2024-02-21_08-15-34-980.jpg

изображение_viber_2024-02-21_08-16-44-826.jpg

Пяткевіч Яніна і Вінярскі Ілля - бабуля і унук.jpg

Пяткевіч Яніна і Вінярскі Ілля - бабуля і ўнук

Рылева Дар'я - дачка.jpg

Рылева Дар'я - дачка

 Марыя Дзятковіч,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры, класны кіраўнік 8 "А" класа

 

 

Статьи по теме: