Сямейная арыфметыка

Общество
15.05.2015 08:09
1260
Як дрэвы моцна за зямлю
Трымаюцца карэннем,
Так дзеці ў сваю сям’ю
Урастаюць у пакаленнях.
Валянціна ЖУКОЎСКАЯ.
“Калі ў нас было адно дзіця, мы нічога не разумелі. Калі два - нам падалося, што мы сапраўдная сям’я. Калі з’явілася трэцяе, то адчулі сябе свяцільняй, быццам бы мы — ідэальная сям’я”. Гэта выказванне пачула ад адной шматдзетнай маці і...

Як дрэвы моцна за зямлю
Трымаюцца карэннем,
Так дзеці ў сваю сям’ю
Урастаюць у пакаленнях.
Валянціна ЖУКОЎСКАЯ.


Жуковская“Калі ў нас было адно дзіця, мы нічога не разумелі. Калі два - нам падалося, што мы сапраўдная сям’я. Калі з’явілася трэцяе, то адчулі сябе свяцільняй, быццам бы мы — ідэальная сям’я”. Гэта выказванне пачула ад адной шматдзетнай маці і прызапасіла яго спецыяльна да Дня сям’і, каб працытаваць у газеце.
Слова “шматдзетнасць” для старшыні Каранёўскага сельсавета Валянціны Падляшчук мае свой асаблівы сэнс. Ёй даводзіцца часта сустракацца і працаваць са шматдзетнымі сем’ямі. Іх праблемы Валянціна Антонаўна ведае не па чутках: яна сама выгадавала траіх сыноў. І ва ўсіх яе хлопцаў – Сяргея, Аляксандра і Уладзіміра – таксама па трое дзетак.
Дзеці – гэта ого-го якое багацце! І адказнасць. І штодзённая праца, якая забірае шмат душэўных і фізічных сіл. Але адначасова напаўняе дабрынёй, пяшчотай і аптымізмам.


Галіна АНТОНАВА.
Фота Міхаіла РАЗУМНІКА.


Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений