Пабыць у ролі дзіцяці

Общество
20.03.2015
1362
прапанавала прысутным бацькам педагог-псіхолаг сацыяльна-педагагічнага цэнтра Наталля Мікеня. Шчыра прызнаюся, такога цікавага і нетыповага правядзення сходу ніколі і нідзе не бачыла. Наталля Мікалаеўна ўпэнена, што найлепшы спосаб засваення тэарэтычнага матэрыялу – практыка. Практычныя заняткі больш нагадвалі ролевую гульню.

Педагог-псіхолаг СПЦ Наталля МІКЕНЯ запрашае бацькоў пагуляць у адчуванні.

Заінтрыгаваўшы на самым пачатку...
прапанавала прысутным бацькам педагог-псіхолаг сацыяльна-педагагічнага цэнтра Наталля Мікеня. Шчыра прызнаюся, такога цікавага і нетыповага правядзення сходу ніколі і нідзе не бачыла. Наталля Мікалаеўна ўпэнена, што найлепшы спосаб засваення тэарэтычнага матэрыялу – практыка. Практычныя заняткі больш нагадвалі ролевую гульню.

Педагог-псіхолаг СПЦ Наталля МІКЕНЯ запрашае бацькоў пагуляць у адчуванні. Педагог-псіхолаг СПЦ Наталля МІКЕНЯ запрашае бацькоў пагуляць у адчуванні.


Заінтрыгаваўшы на самым пачатку свайго так званага трэнінгу, Наталля Мікеня незаўважна і ненавязліва прыцягнула да ўдзелу ў гульні ўсіх прысутных. Мамы атрымалі наглядны прыклад таго, як сваім стаўленнем да дзіцяці можна яго натхніць на поспех або наадварот, расчараваць у здольнасцях і пазбавіць матывацыі.
На чарговы бацькоўскі сход у Асінаўшчызненскія яслі-сад – пачатковую школу прыехалі таксама з актуальнай інфармацыяй прадстаўнікі службы аховы здароўя, адукацыі, аддзела па надзвычайных сітуацыях. Выхавальнік ясляў-сада Таццяна Мікуліч пазнаёміла з інфармацыяй з нядаўняга раённага бацькоўскага сходу. Пра шкоду і наступствы ўжывання тытуню, алкаголю і наркотыкаў расказала медсястра дзіцячай паліклінікі Рэната Казлова. Мікалай Шыш прапанаваў інфармацыю і кароткі фільм пра супрацьпажарную бяспеку.

Ала СТРАШЫНСКАЯ.
Фота аўтара.