"Калядная зорка" асвяціла смаргонцаў

Общество
23.01.2015
1583
Лізавета МАЛЫШАВА і Максім ПАШУК.
Традыцыйны, пяты па ліку, канцэрт “Святло каляднай зоркі” адбыўся 14 студзеня ў раённым Доме культуры. Напачатку яго да прысутных са словамі благаславення звярнуўся протаіерэй Анатоль Рэзановіч. А пасля на працягу дзвюх гадзін выхаванцы і выкладчыкі школы мастацтваў імя М. К. Агінскага радавалі гледачоў вакальнымі, танцавальнымі і...
Лізавета МАЛЫШАВА і Максім ПАШУК. Лізавета МАЛЫШАВА і Максім ПАШУК.

Традыцыйны, пяты па ліку, канцэрт “Святло каляднай зоркі” адбыўся 14 студзеня ў раённым Доме культуры. Напачатку яго да прысутных са словамі благаславення звярнуўся протаіерэй Анатоль Рэзановіч. А пасля на працягу дзвюх гадзін выхаванцы і выкладчыкі школы мастацтваў імя М. К. Агінскага радавалі гледачоў вакальнымі, танцавальнымі і інструментальнымі нумарамі. У глядзельнай зале амаль не было свабодных месцаў (прадалі 459 білетаў), не кожная беларуская “зорка” можа пахваліцца такім вынікам.




Таццяна МІКУЛІЧ і Тэймур ПАГАСЯН. Таццяна МІКУЛІЧ і Тэймур ПАГАСЯН.

Нумары былі на розны густ. Для музычных “гурманаў” - народныя калектывы “Субіта”, “Кантрасты” і “Кантабіле”. Для аматараў народнай музыкі – народны ансамбль “Явар” і ансамбль цымбалістаў. Вясёлы настрой стварылі юныя танцоры, якія наведваюць групу эстэтычнага развіцця, чый узрост ад 4 да 6 гадоў. Прыемных эмоцый дадаў калектыў “Эдэльвейс”, у склад якога ўваходзяць маладыя спецыялісты школы мастацтваў. І шмат іншых цудоўных выступленняў, якія закранулі ў публікі самыя глыбінныя струны душы.


Галіна АНТОНАВА.
Фота аўтара.

 


Актуальные новости Сморгони и Сморгонского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!