Аб’яўляецца правядзенне абласнога літаратурнага конкурсу імя М. Багдановіча

Аб’яўляецца правядзенне абласнога літаратурнага конкурсу імя М. Багдановіча

Общество
13.11.2025
10
На падставе рашэння Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта ад 30.06.2023 № 332 аб’яўляецца правядзенне ў 2026 годзе абласнога літаратурнага конкурсу імя М. Багдановіча.

уе.jpg

Размяшчаем інструкцыю аб парадку правядзення конкурсу для зацікаўленых.

IНСТРУКЦЫЯ

АБ ПАРАДКУ ПРАВЯДЗЕННЯ АБЛАСНОГА ЛIТАРАТУРНАГА КОНКУРСУ IМЯ М.БАГДАНОВIЧА

  1. Дадзеная Iнструкцыя вызначае парадак правядзення абласнога лiтаратурнага конкурсу iмя М.Багдановiча (далей, калi не пазначана iншае, — конкурс).
  2. Арганiзатарам конкурсу з’яўляецца Гродзенскi абласны выканаўчы камiтэт (далей — аблвыканкам).
  3. Мэты правядзення конкурсу:

папулярызацыя дзейнасцi пiсьменнiкаў Гродзенскай вобласцi;

стымуляванне стварэння высокамастацкiх лiтаратурных твораў;

выяўленне таленавiтых аўтараў i новых iмёнаў у лiтаратуры;

павышэнне статусу пiсьменнiка ў грамадстве.

  1. Конкурс праводзiцца адзiн раз у два гады па сямi намiнацыях:

«Паэзiя»;

«Проза»;

«Дзiцячая лiтаратура»;

«Публiцыстыка i краязнаўства»;

«Лiтаратуразнаўства i крытыка»;

«Драматургiя»;

«Адкрыццё года».

  1. На конкурс дапускаюцца неапублiкаваныя раней лiтаратурныя творы на дзяржаўных мовах Рэспублiкi Беларусь. Размяшчэнне лiтаратурных твораў або iх фрагментаў у сацыяльных сетках i глабальнай камп’ютарнай сетцы Iнтэрнэт (далей — сетка Iнтэрнэт) прыраўноўваецца да публiкацыi.
  2. Удзельнiкам конкурсу з’яўляецца аўтар лiтаратурнага твора, якi на дату падачы заяўкi на ўдзел у конкурсе дасягнуў 18-гадовага ўзросту i зарэгiстраваны (фактычна пражывае) на тэрыторыi Гродзенскай вобласцi.
  3. Дапускаецца ўдзел у конкурсе аднаго аўтара цi некалькiх аўтараў у некалькiх намiнацыях з рознымi творамi.
  4. Асноўнымi крытэрыямi ацэнкi намiнаваных лiтаратурных твораў з’яўляюцца:

лiтаратурна-мастацкi ўзровень лiтаратурнага твора;

актуальнасць тэмы лiтаратурнага твора;

наяўнасць сучасных лiтаратурных падыходаў да распрацоўкi тэмы;

абгрунтаванне агульначалавечых каштоўнасцяў i iдэй гуманiзму;

выкарыстанне ў лiтаратурным творы рэгiянальнага фактара (асаблiвасцi мясцовага каларыту).

  1. На конкурс не дапускаюцца творы, якiя папулярызуюць (прапагандуюць), у тым лiку ўскосна, гвалт, агрэсiўныя паводзiны, распальванне нацыянальнай i рэлiгiйнай варожасцi, ужыванне алкаголю i наркотыкаў, крымiнальны i амаральны лад жыцця, з выкарыстаннем ненарматыўнай лексiкi.
  2. Намiнацыя разглядаецца, калi ў ёй не менш за 5 удзельнiкаў.
  3. У кожнай намiнацыi вызначаецца адзiн пераможца.
  4. Пераможцамi конкурсу могуць быць як адзiн аўтар, так i калектыў аўтараў.

Пераможца ў намiнацыi можа не вызначацца ў сувязi з адсутнасцю высокамастацкiх твораў.

Дапускаецца вызначэнне аднаго аўтара (калектыва аўтараў), якi прадставiў некалькi твораў у розных намiнацыях, пераможцам па некалькiх намiнацыях.

  1. Вызначэнне намiнацыi конкурсу, у якой прымаецца ўдзел, ажыццяўляецца аўтарамi лiтаратурных твораў.

Пры вылучэннi твораў у намiнацыi «Адкрыццё года» члены Гродзенскага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання «Саюз пiсьменнiкаў Беларусi» удзелу не прымаюць.

  1. Аб’ява аб правядзеннi конкурсу размяшчаецца ў сродках масавай iнфармацыi i сетцы Iнтэрнэт не пазней за 1 снежня года, папярэдняга году правядзення конкурсу.
  2. Для ўдзелу ў конкурсе ўдзельнiкам неабходна да 1 лютага года правядзення конкурсу прадставiць ва ўпраўленне культуры аблвыканкама:

заяўку на ўдзел у абласным лiтаратурным конкурсе iмя М.Багдановiча па форме згодна з дадаткам;

кароткiя бiяграфiчныя звесткi аб удзельнiку конкурсу;

экзэмпляр лiтаратурнага твора ў выглядзе рукапiсу (у друкаваным i электронным выглядзе): шрыфт 14 Times New Roman, фармат лiста А4.

Аб’ём твора, якi прадстаўляецца на конкурс, павiнен змяшчаць не менш за 60 старонак (за выключэннем намiнацыi «Дзiцячая лiтаратура»).

Iмя аўтара лiтаратурнага твора ўказваецца толькi ў заяўцы на ўдзел у абласным лiтаратурным конкурсе iмя М.Багдановiча. У тэксце (лiтаратурным творы) iмя аўтара не павiнна прысутнiчаць для гарантыi ананiмнасцi пры разглядзе членамi камiсii.

  1. Для вызначэння пераможцаў конкурсу ствараецца камiсiя ў колькасцi не менш за 9 чалавек, персанальны склад i рэгламент работы якой зацвярджаецца старшынёй аблвыканкама.
  2. Камiсiя ажыццяўляе:

разгляд матэрыялаў, якiя паступiлi на конкурс;

ацэнку лiтаратурных твораў згодна з крытэрыямi, вызначанымi у пункце 8 дадзенай Iнструкцыi;

вызначэнне пераможцаў конкурсу па кожнай намiнацыi.

Рэцэнзii на лiтаратурныя творы камiсiяй не выдаюцца.

  1. Пераможцу конкурсу ў кожнай намiнацыi ўручаецца дыплом у рамцы, букет кветак i грашовая ўзнагарода ў памеры 100 базавых велiчынь.

У выпадку, калi пераможцам у намiнацыi становiцца калектыў аўтараў, дыплом у рамцы i букет кветак уручаецца кожнаму з аўтараў, а грашовая ўзнагарода ў памеры 100 базавых велiчынь выдзяляецца iм сумесна.

Дзяржаўная ўстанова культуры «Гродзенская абласная навуковая бiблiятэка iмя Я.Ф.Карскага» прымае ў абменны фонд 40 працэнтаў тыражу ад выдання лiтаратурнага твора аўтара (калектыва аўтараў), вызначанага пераможцам конкурсу, для далейшага размеркавання памiж публiчнымi бiблiятэкамi Гродзенскай вобласцi.

Лiтаратурныя творы пераможцаў конкурсу ў электронным фармаце захоўваюцца на працягу 5 гадоў у дзяржаўнай установе культуры «Гродзенская абласная навуковая бiблiятэка iмя Я.Ф.Карскага».

  1. Узнагароджанне пераможцаў конкурсу ажыццяўляецца ва ўрачыстай абстаноўцы да Дня Незалежнасцi Рэспублiкi Беларусь (Дня Рэспублiкi) года, у якiм праводзiцца конкурс.
  2. Фiнансаванне расходаў на правядзенне конкурсу ажыццяўляецца за кошт сродкаў абласнога бюджэту, прадугледжаных у каштарысе ўпраўлення культуры аблвыканкама на цэнтралiзаваныя культурныя мерапрыемствы.
  3. Iнфармацыя аб вынiках конкурсу размяшчаецца ў сродках масавай iнфармацыi i сетцы Iнтэрнэт не пазней за 10 дзён пасля прыняцця рашэння аб вызначэннi пераможцаў конкурсу.

 

Дадатак да Iнструкцыi аб парадку правядзення абласнога лiтаратурнага конкурсу iмя М.Багдановiча

Форма

ЗАЯЎКА на ўдзел у абласным лiтаратурным конкурсе iмя М.Багдановiча

 

Прозвiшча, уласнае iмя, iмя па бацьку (пры наяўнасцi)
Дата нараджэння
Адрас рэгiстрацыi (фактычнага пражывання)
Месца працы (вучобы), тэлефон для сувязi, адрас электроннай пошты
Пасада служачага, прафесiя рабочага (пры наяўнасцi)
Намiнацыя
Назва твора

 

Подпiс                                                                                                           Прозвiшча, iнiцыялы

Теги: конкурс

Статьи по теме: