Віншуем вас з прафесійным святам!
Паважаныя работнікі і ветэраны паштовай сувязі!
Общество
					09.10.2025
							
	  	Вы злучаеце лёсы людзей, аб’ядноўваеце жыхароў самых розных куткоў нашай планеты, адыгрываеце важную сацыяльную ролю.
Штодзень спецыялістамі паштовай сувязі раёна прымаецца і апрацоўваецца карэспандэнцыя, дастаўляюцца сотні экзэмпляраў перыядычных выданняў падпісчыкам. Самыя аддаленыя населеныя пункты Смаргоншчыны злучаны разгалінаванай сеткай паштовай сувязі.
Сёння жыхары раёна маюць магчымасць скарыстацца акрамя асноўных, дзясяткамі дадатковых відаў паслуг. 
У гэты святочны дзень выказваем усім работнікам паштовай сувязі ўдзячнасць за дастойную працу, дабрыню, спагадлівасць і ўвагу да людзей. Жадаем моцнага здароўя, шчасця, сямейнага дабрабыту, міру і вялікіх прафесійных поспехаў!

Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў
 	
	
			
 
                
						
					
