Мы - адзіныя

Мы - адзіныя

Общество
19.09.2025
87

У дашкольных групах дзяржаўнай установы адукацыі “Залеская сярэдняя школа Смаргонскага раёна” ў рамках тыдня адзінства прайшлі мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня народнага адзінства.

Выхаванцы сталі ўдзельнікамі акцыі “Спяваем гімн разам”, гаварылі аб сімволіцы нашай дзяржавы, прынялі ўдзел у беларускіх народных гульнях, адгадвалі загадкі пра сімвалы Беларусі, чыталі вершы і выконвалі песні пра Беларусь, пра адзінства, пра мір і сяброўства, прымалі ўдзел у камандных эстафетах і рухомых гульнях,  мэтай якіх былі згуртаванасць, адзінства і камандны дух.

Выхавальнікі дашкольнай адукацыі расказалі дзецям аб адзінстве беларускага народа, аб тым, што сям’я – гэта таксама адзінства сяброўства. У такой гульнявой і займальнай форме  выхаванцы вучыліся ўзаемадзейнічаць, падтрымліваць адзін аднаго, каб дасягнуць агульнай мэты.

Мерапрыемствы, прысвечаныя Дню народнага адзінства, прайшлі ўрачыста і запомніліся ўсім удзельнікам, дапамаглі дзецям зразумець, што дзякуючы адзінству народа наша краіна стала шматнацыянальнай, дружнай, згуртаванай.

IMG_20250912_114232.jpg

IMG_20250912_114516.jpg

IMG_20250916_121004.jpg

IMG_20250916_155021.jpg

Ганна Алімава,

выхавальнік дашкольнай адукацыі

ДУА “Залеская сярэдняя школа Смаргонскага раёна”

Статьи по теме: