Бібліятэка сёння з’яўляецца не толькі сховішчам ведаў, культуры і нацыянальнай памяці многіх пакаленняў, але і становіцца аўтарытэтным цэнтрам духоўных зносін і вольнага часу.
Менавіта вы, работнікі бібліятэк, захоўваеце тое бясцэннае багацце, якое нам завяшчала гісторыя.
Таму Дзень бібліятэк – гэта не толькі прафесійнае свята, гэта яшчэ і прызнанне важнасці гэтай прафесіі. Варта памятаць, што гэта не толькі свята кнігазнаўцаў, бібліёграфаў, бібліятэкараў, гэта свята і ўсіх тых, хто любіць кнігу.
Паважаныя работнікі бібліятэк, дзякуем за вашу прафесійную дзейнасць. Жадаем вам здароўя, дабрабыту і адданасці вашай высакароднай і важнай справе.