Прыміце цёплыя віншаванні з прафесійным святам!
Паважаныя работнікі і ветэраны будаўнічай галіны!
Общество
10.08.2025
Будаўнічая галіна імкліва развіваецца. Укараняюцца лічбавыя тэхналогіі, з’яўляюцца новыя матэрыялы, расце тэхнічная складанасць аб’ектаў, якія ўзводзяцца.
Усё гэта патрабуе ад будаўнікоў сталага прафесійнага росту і ўмення вырашаць самыя складаныя задачы.
У будаўніцтве Смаргоншчыны актыўна ўкараняецца механізм комплекснага развіцця тэрыторый і растуць аб’ёмы жыллёвага будаўніцтва, пераўтвараюцца грамадскія прасторы і з’яўляецца сучасная архітэктура.
Дзякуй вам, будаўнікі, за вашу стваральную працу і вернасць прафесіі. Жадаем поспехаў у працы, здароўя, шчасця і дабрабыту.
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў