«Свята беларускіх гаспадынь» у Сіньках
Общество
27.07.2025
27 ліпеня ў Сіньках прайшло традыцыйнае свята «Свята беларускіх гаспадынь». Гэта брэндавае мерапрыемства сабрала гасцей, жыхароў Сінькоў і суседніх вёсак.
Святочная праграма была насычанай і цікавай. Удзельнікі з вуліц аграгарадка і суседніх вёсак прадставілі разнастайныя кулінарныя вырабы, якія ўразілі майстэрствам і смакам.
Урачыстае адкрыццё свята адбылося з прывітання старшыні Сінькоўскага сельвыканкама Сяргея Пачыкоўскага.
Таксама на мерапрыемстве праходзілі сырны батл і майстар клас ад Сольскай Разнасольніцы. Не менш цікава прайшло і дэфіле «Вясковая мода»: ўдзельнікі прадэманстравалі вясковыя вобразы.
Працаўнікі Сінькоўскага дома культуры разам з вучнямі мясцовай школы і артыстамі Смаргонскага РЦК выступілі з канцэртнай праграмай. Для гасцей былі арганізаваны гандлёвыя аб’екты з рознымі прысмакамі, а для дзяцей працавалі атракцыёны.
Анжела Чеботарёва
Фото автора