У вёсцы Выгалененты ёсць не дом, а цуд

У вёсцы Выгалененты ёсць не дом, а цуд

Общество
19.07.2025
889

У вёсцы Выгалененты ёсць дом, які мясцовыя людзі ўжо даўно называюць цудам. Гэтай хаце больш за дзве сотні гадоў!

дом.jpg

Гаспадару Яну Станулю цяпер 70, але нават яго дзед не памятаў дакладны год, калі гэты дом быў пастаўлены.

Хата пабудавана з моцнага бярвення, якое за стагоддзі сцямнела. Вокны тут яшчэ з тоўстым шклом, а бэлькі на столі – моцныя, быццам учора іх паклалі.

Вёска Выгалененты тры разы гарэла амаль дашчэнту, але хата Станулёў заўсёды заставалася некранутай.

– І бацька мой, і дзед, і прадзед – усе тут гаспадарылі. Людзі кажуць, што дом благаславёны, бо нашу хату агонь абмінае, – расказвае гаспадар.

Ларыса ТАТАРЫНАВА

Фота з архіва Яна СТАНУЛЯ

Статьи по теме: