У дзіцячы садзе №5 прайшоў музычна-спартыўны квэст “Беларусь – мая Радзіма”

У дзіцячы садзе №5 прайшоў музычна-спартыўны квэст “Беларусь – мая Радзіма”

Общество
09.07.2025
67

Удзельнікі квэста адправіліся ў падарожжа па станцыях, дзе іх чакалі цікавыя заданні і вясёлыя выпрабаванні.

Першая станцыя – “Будуем горад”. Тут юныя будаўнікі працавалі ў камандзе і, праявіўшы творчасць і фантазію, узвялі мініяцюрную версію роднага горада. На наступнай станцыі, узброіўшыся яркімі буфамі, удзельнікі адправіліся ў падарожжа, лёгка пераадольваючы паласу перашкод. Потым юныя вандроўнікі былі ў госцях у Арыны і Яся, дзе іх чакалі народныя гульні і забавы. Дзеці спаборнічалі ў хуткасці і кемлівасці, весела праводзячы час на свежым паветры.

Кульмінацыяй падарожжа стала наведванне вулічнага тэатра, дзе Арына і Ясь паказалі выхаванцам лялечную мініяцюру. Галоўныя героі, Марыя і Лявон, расказалі гледачам аб сяброўстве, смеласці і любові да роднай зямлі. У завяршэнне квэста рабят чакаў яркі і маляўнічы “салют” з рознакаляровых мячоў. Захопленыя крыкі і шчаслівыя ўсмешкі сталі найлепшым завяршэннем незабыўнага мерапрыемства. Гэты дзень надоўга застанецца ў памяці выхаванцаў, напоўніўшы іх сэрцы гонарам за сваю краіну і любоўю да яе культуры.

Арына і Ясь.jpg

Лялечная мініяцюра.jpg

Мы - БЕЛАРУСЫ.jpg

Уважлівыя гледачы.jpg

Алена Траскоўская, музычны кіраўнік,

Наталля Міттэркова, кіраўнік фізічнага выхавання дзіцячага сада №5  

Теги: общество

Статьи по теме: