Паважаныя работнікі і ветэраны спажывецкай кааперацыі Смаргонскага раёна!
Прыміце шчырыя і сардэчныя віншаванні з прафесійным святам!
Спажывецкая кааперацыя з’яўляецца адным з найважнейшых складнікаў народнай гаспадаркі. Вялікі досвед працы, высокі прафесіяналізм і адказны падыход да справы работнікаў спажыўкааперацыі служаць своечасоваму і паўнавартаснаму забеспячэнню жыхароў раёна бытавымі паслугамі і таварамі першай неабходнасці, росту нарыхтоўчай і вытворчай дзейнасці, развіццю гандлю і сферы паслуг, накіраваных на павышэнне ўзроўню занятасці і дзелавой актыўнасці насельніцтва.
Асаблівыя словы ўдзячнасці – ветэранам галіны, якія ўклалі ў развіццё спажывецкай кааперацыі раёна свае веды і вопыт.