Майстар-клас і «Катанне абаранка»

Майстар-клас і «Катанне абаранка»

Общество
27.06.2025
125

Гасцей фестывалю-кірмашу чакае таксама майстар-клас па вырабе абаранак ад Смаргонскага гісторыка-краязнаўчага музея.

На пляцоўцы «Колазварот гісторыі» гаспадыня-абараначніца (навуковы супрацоўнік музея Вольга Самаркіна) пазнаёміць з сакрэтамі прыгатавання і выпечкі смачнага хлебабулачнага вырабу. У гэтым ёй дапамогуць супрацоўнікі школьных музеяў. Жадаючыя будуць ляпіць з гатовага цеста абаранкі рознага памеру.

Акрамя майстар-класу, гісторыка-края­знаўчы музей падрыхтаваў і іншыя забавы. Калі вы хочаце паспытаць свае здольнасці – прыміце ўдзел у гульні «Катанне абаранка». Жадаеце ўбачыць, як выглядаў кірмаш у далёкім мінулым і хто пацяшаў там гасцей? Складзіце пазлы «Святочны кірмаш».

Баранки.jpg

Аксана ГЕЙБОВІЧ

Статьи по теме: