Напярэдадні фестывалю-кірмашу наш горад напаўняецца асаблівай творчай энергіяй мясцовых умельцаў. Смаргонская майстрыха Таццяна ЧАРНЯК да сёлетняга фестывалю-кірмашу зрабіла арыгінальны сувенір – пано «Смаргонскі ласунак»: саламяны вянок, упрыгожаны спечанымі смаргонскімі абаранкамі і кветкамі, выкананымі ў тэхніцы джутавай філіграні. Сярод дызайнерскіх фішак – яшчэ і саламяныя «абаранкі». Аўтарская работа майстрыхі выклікае захапленне.
Абаранкавы вянок
Общество
27.06.2025
«Хацелася стварыць нешта ўнікальнае, што можа расказаць пра наш край. Смаргонскія абаранкі – не проста ежа, гэта частка нашай культуры. А культура – гэта і рамяство, і памяць, і прыгажосць», – упэўнена Таццяна Мар’янаўна.
У стварэнні свайго знешняга вобразу наша суразмоўца таксама вырашыла выкарыстаць абаранкі. На галаве – капялюш, аздоблены печанымі абаранкамі малога памеру (на палец), а на шыі, на ільняной нітцы, – падвеска, зробленая з саломкі ў выглядзе вялікай абаранкі. У калекцыі майстрыхі – некалькі такіх падвесак-абаранкаў рознага памеру. Модніцам – на заметку!
Галіна АНТОНАВА
Фота аўтара