А ў падарунак – Мішка-беларус з абаранкамі

А ў падарунак – Мішка-беларус з абаранкамі

Общество
22.06.2025
201

«На фестывалі-кірмашы без мядзведзя – як без абаранка!», – у раённым Доме рамёстваў, які працуе ў Залессі, добра ведаюць гісторыю Смаргоні і імкнуцца яе падтрымліваць з дапамогай сваіх унікальных вырабаў.

Першага сувенірнага мядзве­дзя майстрыха Ніна Кенька стварыла яшчэ ў 2013 годзе.  «Ён быў даволі простага выгляду, мы пачалі думаць, як яго ўдасканаліць. Вырашылі апрануць касалапага ў ільняную кашулю, ваўняныя штаны, а на галаву надзелі саламяны капялюш. Чым не Мішка-беларус?» – усміхаецца Ніна Уладзіміраўна.

Нина Кенько.jpg

Неўзабаве Мішка стаў брэндавым сувенірам Смаргоні. Ніводнага свята не абыходзіцца без яго ўдзелу. Гэты сувенір стаў і сімвалам рэгіянальнага фестывалю «Чароўны свет батлейкі»: Мішку ўручаюць пераможцам і прызёрам конкурсу.

Ёсць такія мядзведзі і ў калекцыі многіх гасцей, якія прыязджалі на Смаргоншчыну. Мішкі раз’ехаліся не толькі па Беларусі, але  за яе межы.

Самага важкага смаргонскага мядзведзя (больш за паўметра) Ніна Кенька зрабіла на абласны конкурс брэндавых сувеніраў. З таго часу ён служыць цудоўным упрыгожваннем прэзентацыйна-гандлёвых сталоў раённага Дома рамёстваў.

Творчая фантазія майстрыхі не спыняецца працаваць. Нядаўна  ў руках Ніны Уладзіміраўны  «нарадзіліся»  смаргонскія мядзведзяняты – з печанымі сушкамі ў руках сядзяць яны ў вязаных «хатках»-абаранках.  Яшчэ адзін варыянт вырабу – крыху большыя мядзведзікі і іх «хаткі» з лазы, якія стварылі народныя майстры Беларусі Аляксандр і Людміла Мускія.

Мишка.jpg

110.jpg

IMG_0845.JPG

Галіна АНТОНАВА

Фота з архіва раённага Дома рамёстваў

Статьи по теме: